У столінскай бальніцы памерла жанчына: трапіла ў кому пасля ўколу цэфтрыяксона

45-гaдoвaя Сняжaнa Шпaкoўскaя ляглa 18   мaя нa гінeкaлaгічную aпeрaцыю ў Стoлінскую рaённую бaльніцу. Aпeрaцыя прaйшлa пaспяxoвa. Aлe пoтым здaрылaся бядa, пaвeдaмляe «Нaшa Нiвa».



Фoтo: Нaшa Нiвa

«Тaм нічoгa сур’ёзнaгa не   было. Маленькая аперацыя   — выдалілі паліп, і ўсё,   — кажуць сваякі Сняжаны. —   Пасля таксама ўсё было добра. У   пятніцу ўвечары яна пазваніла дачцэ ў Маскву, сказала, што ідзе на ўкол. І ўсё».


Пасля ўколу жанчыне стала кепска, расказваюць сваякі. Яна пайшла ў прыбіральню, думала, што ванітуе. Аднак там пачала задыхацца, закрычала, пачала клікаць на   дапамогу. Прыбег персанал бальніцы, Сняжану павезлі ў рэанімацыю.


Затым яна трапіла ў кому, з   якой так і не   выйшла, кажуць сваякі. Дактары ратавалі Сняжану ўсю ноч, некалькі разоў у   жанчыны спынялася сэрца, яго заводзілі ізноў. Але раніцай 19   мая, у   суботу, Шпакоўская памерла.


Па інфармацыі «Нашай Нівы», жанчыне калолі цэфтрыяксон   — антыбіётык. Ён   нярэдка выкарыстоўваецца пасля аперацый для прафілактыкі інфекцый.


«Сняжана была жанчына-жыўчык. Поўная энергіі і вельмі здаровая. Акрамя стаматолагаў, да   дактароў не   хадзіла, ніколі ні на   што не   хварэла,   — расказваюць сваякі Шпакоўскай. —   Але яна была вельмі праблемным алергікам. Пра тое і яна ўсім казала пастаянна, і ў медкартцы ў яе   быў запіс. Дактары пра алергіі мусілі ведаць».


Дарэчы, у   рэакцыях, якія можа выклікаць цэфтрыяксон,   — якраз анафілактычны шок.


Але Пятро Пашкевіч, галоўны доктар столінскай бальніцы, запэўнівае: у   медыцынскіх дакументах Шпакоўскай не   было інфармацыі, што ў жанчыны алергія на   якія-небудзь лекі.


«Пакуль высновы рабіць рана. У   нас увесь дзень 19   мая была камісія Міністэрства аховы здароўя. Пытанне будзе яшчэ разглядацца, хутчэй за ўсё, нават у міністра. Але ў медыцынскай дакументацыі Шпакоўскай пра алергію на   медпрэпараты нічога не   было,   — распавёў „Нашай Ніве“ Пашкевіч. —   У   прынцыпе, любы прэпарат можа выклікаць алергічную рэакцыю, але гэта, хутчэй, залежыць ад   асаблівасцей арганізма, чым ад   прэпарата».


У   сваю чаргу Аляксей, муж Шпакоўскай, кажа, што калісьці Сняжана ставіла ўнуку ўкол цэфтрыяксону. І ад   кантакту скуры з   прэпаратам у   яе   адразу пачалася рэакцыя   — твар пайшоў чырвонымі плямамі.


«Невядома, ці спыталі ў яе   пра алергіі і праблемы з   медыкаментамі. Ці папярэдзілі дактары, што ёй   будуць калоць той цэфтрыяксон? Бо   яна   б абавязкова сказала, што могуць быць праблемы»,   — упэўнены Аляксей.


«Адзінае, што пакуль магу шчыра заявіць, гэта тое, што доктар намагаўся якасна аказаць медыцынскую дапамогу»,   — кажа Пётр Пашкевіч.


Далейшыя высновы мусяць зрабіць камісіі, экспертызы і следчыя. Муж Сняжаны ўжо напісаў заяву ў Следчы камітэт, у   бальніцы забралі дакументацыю.


«Але я   не   хачу, каб кагосьці пасадзілі. Хачу, каб у   будучыні такога больш не   здаралася. Хай глядзяць і думаюць пра наступствы,   — кажа Аляксей. —   Хачу, каб трохі мазгамі думалі».


Сняжану Шпакоўскую пахавалі днём 21   мая. У   яе   засталося трое дарослых дзяцей і шасцёра ўнукаў.


Адзначым, што ўскладненні пасля прымянення цэфтрыяксону не   раз здараліся і летась.

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.