Ці можа быць так, каб ля Пінску захавалася пад два дзясяткі балцкіх тапонімаў? І да чаго тут продак Дастаеўскага?

>


Увoсeнь у Пінску прaйшлa прэзeнтaцыя кнігі “Прa пaгaнствa і бaлтaў”, у якую збoльшaгa ўвaйшлі мaтэрыялы з этнaкультурніцкaгa сaйту Svajksta.by. Здaвaлaся б, дaвoлі дзіўнae спaлучэннe — бaлты і Пінск. Кaжуць жa прa “прaрaдзіму слaвянaў” нa зaxaдзe Пaлeсся, дый прырoднaя гэтaму крaю пaляшуцкaя гaвoркa мoцнa aдрoзнівaeццa aд гaвoрaк, на якіх гавораць на астатняй тэрыторыі цяперашняй Беларусі і ў якіх захавалася шмат балтызмаў.

Але калі зірнуць углыбкі, дык можна ўбачыць, што Пінск, Піншчына, Палессе з балцкай тэмай усё ж непарыўна звязаныя. Пра гэта найперш гавораць старажытныя балцкія гідронімы на Палессі – назвы рэк. Акадэмік мовазнавец Трубачоў яшчэ ў 1968-м годзе пераканаўча давёў, што балцкіх гідронімаў хапае нават і на поўдні Заходняга Палесся, ажно да Жытоміра і Роўнага.

А калі прыглядзецца, дык на Палессі можна знайсці і нямала балцкіх тапонімаў – назваў паселішчаў. Тапонімы – з’ява не такая ўстойлівая, як гідронімы, таму яны маюць меншую вагу. Але часам згушчэнне ў адной мясцовасці тапонімаў пэўнага тыпу такое выразнае, што прайсці паўз гэта нельга.

Менавіта адной такой мясцовасці, трохі на поўнач ад Пінска, на правым беразе ракі Ясельды, прысвечаны гэты тэкст. Ён падаецца не толькі ў беларускай мове, але і ў мове паляшуцкай – і так, разбураючы шаблоны, моўнае аблічча Піншчыны злучаецца з яе старажытным этнічным абліччам – балцкім.

Балцкія тапонімы
паміж Пінай і Ясельдай

Ці можа быць так, каб ля Пінску захавалася пад два дзясяткі балцкіх тапонімаў? І да чаго тут продак Дастаеўскага?

Яшчэ ў 1962-м ва ўводзінах у кнігу “Лінгвістычны аналіз гідронімаў Верхняга Падняпроўя” мовазнаўцы Тапароў і Трубачоў пералік балцкіх назваў рэк на правабярэжжы Прыпяці пачыналі з назваў Піны і Ясельды.

Балцкімі, як выглядае, з’яўляюцца назвы буйных гарадоў на захадзе Палессі: не толькі Пінск, але і Лунінец, Драгічын, Кобрынь. Іх выводзяць ад балцкіх слоў pinti-“плесці” (рэкі тут сапраўды “ўплятаюцца” ў Піну), liūnas-“твань”, darga-“слота” (для палескіх балатоў не дзіва), kūbrys-“пагорак” (або kūbrinti   “ісці крыва”, калі мова пра рэчку Кобрынку).

Назвы рэк (гідронімы), як добра ведаюць мовазнаўцы, — больш устойлівыя ў часе, у адрозненне ад назваў паселішчаў (тапонімаў). Але часам у якасці дапаможных довадаў прыцягваюць таксама і другія, тапонімы.

На захадзе Палесся не тое што тапонімаў – балцкіх гідронімаў не так шмат, у параўнанні з тэрыторыямі на поўнач. Але звярнем увагу на адно “гняздо”, паміж цячэннямі Ясельды і Піны. Вядома, даследчыкі балцкай спадчыны сюды сваю ўвагу ў такім дробным прыбліжэнні не звярталі, бо дужа ж аддалены край. Але, прыгледзеўшыся пільней, можна прыкмеціць даволі згуртавана размешчаныя пару дзясяткаў тапонімаў, аналогіі якім можна, як ні дзіўна, знайсці нават сярод прускага тапанімікону.

Але найперш прыкметная тут назва рэчкі Мерачанкі. Яе назва – такога ж паходжання, што назва рэк Морач (гэта за Ганцавічамі) ці літоўскай Merkinė, — адmerkti   “моцна ліць”. Што да дробнай рэчкі Мерачанкі пад Пінскам, дык вядомая рэч — калі балцкімі захоўваліся назвы драбнейшых рэчак і ручаёў, дык значыць, што балцкамоўныя жыхары ў тым месцы захоўвалі сваю моўную ідэнтычнасць даўжэй, не даючы перайменаваць тым супляменнікам, што ўжо перайшлі на “маднейшую” мову.

Ад самых сутокаў Піны з Ясельдай і ажно да Моталя, уздоўж правага берагу Ясельды расцягнуўся шэраг паселішчаў, назвы якіх ўтвораныя падобна. Гаворка пра такія вёскі, як Купяцічы, Туляцін, Паняцічы, Лісяцічы, Палкоцічы, Скарацічы, Туляцічы. Прыкметна, што “краі” гэтай паласы нібыта пазначаюць без малога ідэнтычныя тапонімы Туляцін і Туляцічы, паміж імі адлегласць у 40 кіламетраў.

Ужо для гэтых двух тапонімаў, Туляцін і Туляцічы, у запісаным немцамі старапрускім тапаніміконе (гэта яшчэ да анямечвання і тым больш да русіфікацыі старога прускага, балцкага краю на беразе Балтыйскага мора) знаходзім бадай ідэальны адпаведнік: Tuliten. Бадай ідэальны – бо тут бачым не толькі корань (tul-), але і блізкісуфікс (-it-), а канчатак тут ужо нямецкі, па-пруску было б Tulitai, “Туліты”. У Літве падобны суфікс у тапонімах гэта —ėt-, напрыклад, па-літоўску Molėtai, а па-польску Mоlaty, “Маляты”. Вось і маем прускія “Туліты”, а палескія “Туляты”, адсюль далей – Туляцін і Туляцічы.

Што да кораня, дык, па ўсёй верагоднасці, трэба звярнуцца да старапрускага слова tulаn“шмат”, tuls“больш”. Гэтае слова дужа любілі ў прускіх двухскладовых імёнах – напрыклад, Tulegerde, што значыць “Той, хто далёка чуе”, і інш.

 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.